ХВАРАШЧА́НСКАЕ БАЛО́ТА.
У Івацэвіцкім і Пінскім р-нах Брэсцкай вобл., у вадазборы Агінскага канала (сцёк у р. Ясельда). Нізіннага тыпу. Пл. 7,9 тыс. га, у межах прамысл. пакладу 6,9, тыс. га. Глыб. торфу да 5,2 м, сярэдняя 2,1 м. Торф здабываецца на паліва і ўгнаенне. На балоце ёсць сапрапель магутнасцю да 0,7 м. Балота асушана адкрытай сеткай, часткова пераабсталявана пад дрэнаж. Вырошчваюць шматгадовыя травы, збожжа, кармавыя караняплоды.
т. 16, с. 571
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)